О "Зубренке"

Программы

Методическая работа

Образование

Оздоровительным лагерям

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Адукацыйная экспедыцыя ў “Дом-музей майстроў” у весцы Дзягілі

31 марта 2016

У чацвер, 30 сакавіка, удзельнікі змены “Вытокі” адправіліся ў яшчэ адну цікавую экспедыцыю ў “Дом-музей майстроў” у весцы Дзягілі Мядзельскага раёна. Гаспадыні сустрэлі нас добрым словам і вясёлымі прымаўкамі, а пасля пачалі расповед пра ўбранства беларускай хаты і вырабы з саломкі. Майстар-клас па выбару саламянай птушкі вельмі спадабаўся ўсім удзельнікам экспедыцыі, амаль у кожнага атрымалася сплесці і ўпрыгожыць птушку самастойна. Далей нас чакаў цікавы расповед пра гісторыю ткацтва і кросны, а таксама ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць саткаць сапраўдны дыван. Гасцінныя работнікі дома-музея майстроў падрыхтавалі і смачныя пачастункі для ўсіх удзельнікаў экспедыцыі.

У гэты ж день хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі наведаць краязнаўчы музей Г.Мядель і экскурсійна-турыстычны комплекс “Апцекарскі сад”.