Творчая сустрэча
20 июня 2018
20 чэрвеня ў НДЦ «Зубронак» адбылася творчая сустрэча са знакамітым беларускім пісьменнікам Міхаілам Паўлавічам Пазняковым, а таксама з артыстам музычна-гумарыстычнага жанру Сяргеем Краўцом.
Для таго, каб пазнаёміцца, Міхаіл Паўлавіч прапанаваў паглядзець фільм, у якім больш поўна распавядаецца аб яго літаратурнай дзейнасці і ўзнагародах. У фільме падрабязна апісваецца дзяцінства аўтара, месца, дзе ён нарадзіўся.
Міхаіл Паўлавіч правёў літаратурны конкурс, у выніку якога дзеці змаглі атрымать кнігу з аўтографам у падарунак.
Сяргей Кравец выканаў сумесна з дзецьмі песні, якія напісаны на вершы Міхаіла Пазнякова.
Таксама варта адзначыць,што менавіта Сяргей Фёдаравіч у свой час прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні Тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор».
Як артыст музычна-гумарыстычнага жанру, Сяргей Фёдаравіч з вялікім поспехам гастраляваў у Эстоніі, Латвіі, Расіі, Украіне і Беларусі.
Вялікі дзякуй нашым гасцям за незабыўную і цікавую сустрэчу!





