Літаратурная гадзіна да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
26 ноября 2020
26 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Выхаванцы 5 «Азёрнага» дакументальна пазнаёміліся з адной з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя.
У. Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва, істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Мерапрыемства не абышлося без выставы літаратуры з вядомымі творамі аўтара, такія як: «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі». А верш: «Беларуская Песня», з задавальненнем зачыталі ўслых.
Заключным этапам мерапрыемства стала стварэнне постэра, у якім удзельнікі сабралі цікавыя факты з біяграфіі аўтара ў храналагічнай паслядоўнасці.
У школе «Зубронка» таксама прайшлі літаратурныя гадзіны, прымеркаваныя да гэтай даты. Удзельнікі мерапрыемства інсцэніравалі самыя папулярныя творы пісьменніка: "Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
![]() |
![]() |
Удзелнікі мерапрыемства за стварэннем постэра ў бібліятэцы «Зубронка» |
![]() |
![]() |
Памятныя сувеніры для ўсіх удзельнікаў | Вывучэнне літаратурнай экспазіцыі |
![]() |
![]() |
Удзельнікі падчас сцэнкі | |
![]() |
![]() |
Вядучыя «Літаратурнага гадзіны» | Удзельнікі мерапрыемства |