Фінал конкурсу ”Я родным краем ганаруся“
22 января 2015
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
22 студзеня 2015 годаадбыўся фінал конкурсу ”Я родным краем ганаруся“.
Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 500 работ ў наступных намінацыях:
”Прыродная спадчына“;
”Невычэрпныя крыніцы гісторыі“;
”Мы гэту вайну будзем помніць заўсёды“;
”Знакамітыя землякі“;
”Маўклівыя сведкі гісторыі“;
”Родныя даты“;
”Тапаніміка родных мясцін“;
”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына“;
”Скарбы мовы нашай“;
”Табе, Беларусь, нашы праца і талент“.
Для удзелу ў змене былі запрошаны аўтары 109 работ.
У перыяд з 14 па 20 студзеня 2015 года адбылася папярэднія абароны праектаў, па выніках якіх былі абраны фіналісты – імі сталі аўтары 43 работ.
Для ацэнкі вынікаў фіналу конкурса было сфарміравана журы, у склад якога ўвайшлі:
Васілевіч Алена Аляксандроўна, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы і Я.Коласа, кандыдат філалагічных навук;
Паўлава Алена Якаўлеўна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, кандыдат гістарычных навук;
Яжова Вольга Сяргеяўна, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку “Нарачанскі”;
Бурак Наталля Міхайлаўна,галоўнызахавальнікфондаў Мядзельскагамузея народной славы;
Пісарчык Таццяна Пятроўна, навуковы супрацоўнік Мядзельскаго музея народнай славы;
Счасная Ксенія Іванаўна, рэдактар аддзела газеты “Переходный возраст”, а таксама супрацоўнікі НДЦ “Зубронак”.
Перад пачаткам конкурса адбыліся творчыя сустрэчы з членамі журы, у ходзе якіх удзельнікі змены:
пазнаёміліся з дзейнасцю Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
змаглі больш даведацца пра спецыяльнасць “музеязнаўства” і асаблівасці навучання ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэте культуры і мастацтваў;
пашырылі свае веды па практычнай дзейнасці музея на прыкладзе Мядзельскага музея народнай славы;
падрабязней даведаліся пра праект “Школьны музей”, які рэалізуецца газетай “Переходный возраст”.
Узнагароджванее пераможцаў конкурсу адбудзецца на ўрачыстым закрыцці змены “Я родным краем ганаруся”.