О "Зубренке"

Программы

Методическая работа

Образование

Оздоровительным лагерям

Оздоровление

Отдых

Медиацентр

Лекцыя ад загадчыка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклора

17 февраля 2020

17 лютага ў Палацы дзіцячай творчасці НДЦ «Зубронак»адбылася лекцыя Палукошка Вольгі Іванаўны – загадчыка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклора Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Падчас лекцыі Вольга Іванаўна звярнула ўвагу дзяцей на назву змены «Захавальнікі нацыянальнай культуры»і зрабіла акцэнт на метадах і прыёмах захавання народнай спадчыны, а менавіта вуснай-народнай творчасці. У ўдзельнікаў сустрэчы была ўнікальная магчымасць паслухаць фальклорныя запісы з фондаў лабараторыі і адчуць сябе студэнтам універсітэта.

Вольга Іванаўна распавядала пра разнастайнасць фальклорных жанраў, прывяла мноства незвычайных прыкладаў вуснай народнай творчасці са студэнцкага, гарадскога, дзіцячага фальклора. Выхаванцы абмеркавалі прыёмы збора фальклора, даведаліся, якім чынам і калі збіраюць фальклор студэнты філалагічнага факультэта БДУ. На памяць аб сустрэчы Вольга Іванаўна падарыла цэнтру выданні лабараторыі беларускага фальклора.

Палукошка Вольга Іванаўна – загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклора БДУ

 

Удзельнікі сустэчы

 

Падарункі цэнтру