Фотадакументаліст і журналіст Мікола Міхайлавіч Лінік у «Зубронку»
23 апреля 2019
Натхніць маладое пакаленне на творчыя стварэнні, распавесці, што значыць быць фатографам і журналістам у 21 стагоддзі 23 красавіка змог на творчай сустрэчы фотадакументаліст з пяцідзесяцігадовым стажам, журналіст і пісьменнік Мікола Міхайлавіч Лінік. Удзельнікамі сустрэчы сталі выхаванцы змены «Кнігалюбы пакараюць «Зубронак» і рабяты з медыякаманды.
Сфера інтарэсаў Міколы Міхайлавіча – прырода, людзі і культурныя пабудовы Беларусі. Фатограф супрацоўнічае са шматлікімі рэспубліканскімі і рэгіянальнымі газетамі і часопісамі, выстаўляе свае фота ў рэгіёнах і сталіцы Беларусі. Журналістыка для Міколы Міхайлавіча – гэта людзі, іх характары і гісторыя.
Падчас творчай сустрэчы з выхаванцамі цэнтра была зададзена вялікая колькасць разнастайных пытанняў. Хлопчыкаў і дзяўчынак асабліва цікавіў шлях інжынера, кім па адукацыі з’яўляецца Мікола Міхайлавіч, да творчасці ў сферы фотамайстэрства і журналістыцы, а таксама сакрэты стварэння фоташэдэўраў.
Госць «Зубронка» распавёў пра свае першыя надрукаваныя фотаздымкі ў раённай газеце ў часы навучання ў школе, а таксама пра значныя творчыя перамогі і дасягненні ва ўжо сталым узросце. Мікола Лінік мае вопыт у афармленні кніг славутых беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Пра гэты досвед фатограф таксама паведаміў падлеткам.
Што такое кампазіцыя, ракурс і святло ў фотасправе, якія куткі Беларусі самыя фотагенічныя, як стварыць якасныя фотаздымкі, якія будуць натхняць і заварожваць гледачоў, як распрацаваць якасныя журналісцкія тэксты – аб усім гэтым у ажыўленай гутарцы даведаліся выхаванцы цэнтра.
Мікола Міхайлавіч распавядае пра свой творчы шлях |
Гутарка з юнымі кнігалюбамі |
Прагляд фотапрац М.М. Лініка |