Свята закрыцця змены «Вытокi»
03 апреля 2016
Вось і надыйшоў час развітвацца. Здаецца, зусім нядаўна хлопчыкі і дзяўчынкі, што ўпершыню прыехалі ў НДЦ “Зубронак” на змену “Вытокі”, толькі знаеміліся з выхавацелямі, тэррыторыяй цэнтра, настаўнікамі, сваімі сябрамі па атраду. А зараз надыйшоў час сказаць “Дапабачэння, Зубронак”. Падчас свята закрыцця змены выхаванцы яшчэ раз узгадалі самыя яркія і захапляючыя моманты змены – адукацыйныя экспедыцыі, конкурс інсцэніраванных абрадаў “Свята ў хату”, адукацыйны форум, конкурс “Разумнікі і разумніцы”, “Місс “Зубронак” і інш. Лепшым спартыўным атрадам у змене “Вытокі” сталі выхаванцы 4 “Зорнага” атрада, а пераможцам у арганізацыйна-гульнёвым праекце “Сеем-пасеем” стаў 1 “Зорны” атрад.
![]() |
![]() |
![]() |
Калі на сцэне з’явіліся выхавацелі, то хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не змаглі стрымліваць слёзы. Кульмінацыяй свята сталі словы падзякі і аб’яўленне аб закрыцці змены “Вытокі”, а таксама выкананне дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь разам з дырэктарам цэнтра Ануфрыевай Н.Г.
Напрацягу змены выхаванцы плённа клапаціліся пра свой ураджай і вырошчвалі зерне, каб напрыканцы змены атрымаць духмяны бохан хлеба. Што ў іх атрымалася, глядзіце самі.