Фіналы конкурсаў рэспубліканскай акцыіі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
13 декабря 2017
9-13 снежня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубронак” адбыліся фіналы конкурсаў рэспубліканскай акцыіі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”:
конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства);
конкурс творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі);
конкурс “Юны натураліст” (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства).
У гэтыя дні фіналісты конкурсаў абаранялі і прадстаўлялі свае работы перад журы і іншымі ўдзельнікамі змены.
Таксама ўдзельнікамі змены з’яўляюцца пераможцы і фіналісты наступных конкурсаў:
конкурсу фотаздымкаў “Мая чароўная Беларусь” (Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці);
конкурс даследчых работ “Тапаніміка роднага краю”(Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства).
Для іх арганізатарамі конкурсаў былі праведзены выставы, майстар-класы, творчыя сустрэчы.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на старонцы змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.