Новости Медиа Плюс

4.jpg

«Шануйце роднае!»

«Шануйце роднае!»

|"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"  - Якуб Колас.

31 ліпеня 2023 года ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубронак" праходзіў дзень беларускай мовы! У рамках 4 летняй змены дзеці і дарослыя лагера святкавалі "па-зубрацку" менавіта сёння. На прыкладзе гэтага мерапрыемства мы зразумелі i падвялi вынікі: "Ці патрэбны нам такія святы?"

|"Хто не паважае родную мову, не паважае родны народ" - Іван Мележ.

У гэты дзень было адбылося шэраг мерапрыемстваў:
• Беларускамоўная дыктоўка, з мэтай праверыць граматнасць дзяцей;
• Літаратуры квiз "Што я ведаю пра Беларусь", мэта якога праверыць веды па беларускай літаратуры;
• Інтэлектуальная гульня " Па старонках беларускага фальклору";
• Занятак-падарожжа "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: скрозь стагоддзі", дзе дзецi праверыць веды менавіта па гісторыі нашай краіны

А таксама арганiзавана шэраг творчых заданняў і акцый:
• Акцыя "Роднае-народнае", па умове якой патрэбна падрыхтаваць малюнак фарматаў А3 з выявай любімых беларускіх брэндаў;
• Акцыя "Размаўляем на мове";
• Творчае заданне "Выцінанка".

|"Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй" - Уладзімір Караткевіч.

Свята завяршылася канцэртнай праграммай "Беларусь мая сінявокая". Распачалі танцоры і  юныя спявачкі калектыва "Зорка". Змяніў іх, пасля чатырох песен на роднай мове, "парад шляхты і народа".

Пасля асноўнай праграмы пачаліся традыцыйныя беларускія гульні. Кожнаму з прысутных атрадаў прапанавалася паўдзельнічаць і атрымаць зубрыкі. Дзеці паспрабавалі танчыць пад народныя песні, гуляць у традыцыйныя беларускія гульні, паспытаць беларускую нацыянальную страву - смажаную бульбу!

Шанаванне і любоў да роднай мовы - вось, што адрознівае сапраўдных беларусаў ад іншых людзей на свеце. С пакон вякоў наша мова перадавалася з малаком маці да дзіцяці. Нашы продкі захоўвалі і баранілі родную мову, як частку сваёй душы. Таму і мы, новае пакаленне беларусаў, павінны сцерагчы родную мову, шанаваць і любіць яе. Афіцыйна дзень беларускай мовы святкуецца 17 лютага, але навошта нам спецыяльны дзень, каб зноў хоць трошачкі, крок за крокам, пачаць больш гаварыць на роднай мове.

Далей - больш! Беларусы, любіце роднае, любіце родную мову!

Палоннікаў Антон і Дуняшэнка Лізавета, удзельнiкi праекта "МедыяПлюс"

Фотаздымкi прадастаўлены аўтарамi