21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага 2025 года вучні школы НДЦ «Зубронак» адчулі прыгажосць і багацце беларускай мовы падчас удзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.
Школьнікі ўзнаўлялі назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выконваючы заданні інтэрактыўнага дайджэсту «Скарбы роднай мовы». На першым і другім паверхах функцыянавалі выставы з выказваннямі і творамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Літаратурны гід «Пісьменнік-юбіляр Рыгор Барадулін» пазнаёміў з цікавымі фактамі творчай біяграфіі народнага паэта. На музычных перапынках у калідорах школы гучалі любімыя беларускія песні, што спрыяла падтрыманню добрага настроя і матывавала на паспяховую вучобу. Настаўнікі і вучні, што ў гэты дзень мелі на адзенні элементы арнаменту, атрымалі ў падарунак тэматычныя закладкі.
Новости школы
Гучы, роднае слова!