Республиканские интеллектуальные состязания

Інтэлектуальнае спаборніцтва «Родная мова, цудоўная мова!»

Р_И_С-1.pngІнтэлектуальнае спаборніцтва “Родная мова, цудоўная мова!”

1.     Пра што праграма змены?

Рэспубліканскае інтэлектуальнае спаборніцтва: конкурс знаўцаў роднай мовы " Родная мова, цудоўная мова!" праводзіцца ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці. Праграмай інтэлектуальных спаборніцтваў прадугледжана стварэнне ўмоў для фарміравання ва ўдзельнікаў далучэння да сацыяльных каштоўнасцей – грамадзянскага абавязку, патрыятызму, пачуцця адказнасці, гістарычнай памяці; фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці. Інтэлектуальныя спаборніцтвы не толькі падтрымліваюць і развіваюць цікавасць да вывучаемых прадметаў, што і без таго самакаштоўна, але і стымулююць актыўнасць, ініцыятыўнасць, самастойнасць вучняў пры падрыхтоўцы пытанняў па тэмах, у рабоце з дадатковай літаратурай.

2.     Для чаго?

Мэтай інтэлектуальнага спаборніцтва з'яўляецца стварэнне ўмоў для выяўлення і падтрымкі таленавітых і адораных навучэнцаў, павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры .

3.     Як?

Пастаўленая мэта дасягаецца з дапамогай рашэння наступных задач:

  • развіваць матывацыю вучняў да паглыбленага вывучэння зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;

  • паглыбляць тэарэтычныя веды і практычныя ўменні па прадмеце;

  • павялічваць пазнавальную актыўнасць падлеткаў;

  • развіваць цікавасць да вывучэння культуры Беларусі;

  • садзейнічаць самарэалізацыі асобы;

  • выхоўваць грамадзянскасць і патрыятызм навучэнцаў;

  • арганізаваць аздараўленне, вольны час навучэнцаў.

4.     Хто ўдзельнічае?

Вучні 10 класаў, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі вучэбнага і грамадскага жыцця ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама якія маюць за чвэрць адзнакі не менш чым “9” балаў па прадметах “Беларуская мова ” і “Беларуская літаратура”.

5.     Калі?

З 5 лютага па 11 лютага 2024 года

6.     Што пройдзе ў змене?

Тэсціраванне па беларускай мове і літаратуры, конкурс эсэ “ Родная мова – выток і натхненне”, конкурс вучэбна-даследчых работ “Літаратурная спадчына маёй малой Радзімы”, алімпіяда па беларускай мове і літаратуры, конкурс аратарскага майстэрства “І вечнасць радка як вечнасць жыцця…”, конкурсная праграма “Родная мова, цудоўная мова!”, літаратурна-музычная гасцёўня “Жывая кніга”, культурна-этнаграфічны праект “Беларускі калаўрот : зімовыя народныя святы”, конкурс на лепшы творчы праект “Нам засталася спадчына..”.

7.     Куратары змены

Вяршыла Наталля Браніславаўна

Кулік Юлія Уладзіміраўна